Футбол. Палова чэмпіянату скончана. Невялікія вакацыі

11.07.2011 / 08:23

8–10 ліпеня прайшлі матчы 17 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Яны прынеслі наступныя вынікі:

Тарпеда-БелАЗ — БАТЭ — 0:3,

Дынама Мінск — Дняпро — 2:0

Белшына — Нёман — 1:1,

Шахцёр — Гомель — 1:1,

Віцебск — Мінск — 1:0

Дынама Брэст — Нафтан — 1:3.

Пасля паразы ад навапалачанаў падаў у адстаўку галоўны трэнер брэцскага «Дынама» Юры Пунтус.

Пасля 17 тураў: БАТЭ — 41, Шахцёр — 33, Нафтан — 27, Дынама Мінск, Гомель — 24, Нёман — 22, Белшына, Тарпеда — 21, Віцебск — 20, Мінск — 18, Дняпро — 13, Дынама Брэст — 12.

БАТЭ і «Шахцёр» згулялі на гульню болей: перанесены з 23 ліпеня матч.

Чэмпіянат працягнецца 23 ліпеня (як і летась, будзе згуляна 33 туры).

***

А 13 ліпеня БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У сераду барысаўскі клуб згуляе ў Белфасце з «Лінфілдам». Цікава, што ў аўторак у Белфасце пройдзе традыцыйны марш пратэстантаў па каталіцкіх раёнах. Будзе горача. «Лінфілд», дарэчы, юніянісцкі клуб.

nn.by