У футбаліста Дэвіда Бэкхэма нарадзілася дачка
11.07.2011 / 09:40
У сям’і вядомага ангельскага футбаліста Дэвіда Бэкхэма прыбаўленне. У нядзелю раніцай у Лос-Анджэлесе жонка былога капітана зборнай Англіі нарадзіла дачку.
Нованароджаная з’явілася на свет здаровай і важыць 3 кілаграмы 459 грамаў, паведаміў прэс-аташэ футбаліста Сайман Алівейра ў мікраблогу сацыяльнай сеткі Твітэр. Паводле паведамлення, трое сыноў Бэкхэма «шчаслівыя вітаць з’яўленне сястры ў сям’і».
Дэвід, які выступае за амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес гэлэксі», і былая ўдзельніца поп-гурта «Спайс гёрлз» Вікторыя жанатыя дванаццаць гадоў. У зорнай пары трое сыноў: Бруклін, Рамэа і Круз, якім 11, 8 і 5 гадоў адпаведна. Цяпер у іх з’явілася малодшая сястра, перадае ІТАР-ТАСС.
vesti.ru