У Глыбокім да прыезду Лукашэнкі зрэзалі вішні (фота)
11.07.2011 / 12:12
Марафет у горадзе наводзяць у чаканні кіраўніка краіны, які мае прыехаць сюды ў канцы наступнага тыдня.
Вядома, што ў Глыбокім ён наведае сярод іншага камбікормавы завод. Да яго візіту была ўзараная цаліна каля завода, якая дзесяцігоддзі ляжала некранутай. Да прыезду Лукашэнкі тут плануецца пасадзіць кветкі. Па цэнтральных вуліцах тэрмінова ставяцца новыя платы, па вуліцы Леніна ў прыватным сектары былі зрэзаныя ўсе вішні, што выступалі
Днямі кіраўнік раёна Алег Морхат пралятаў над горадам на верталёце, каб праверыць, як ідзе праца па падрыхтоўцы сустрэчы. У цэнтральны ўніверсам завезена столькі тавару, колькі гэтая крама не бачыла за ўвесь час свайго існавання.
Лукашэнка — рэдкі госць у Глыбоцкім рэгіёне, але ў наступным годзе тут пройдзе свята славянскай пісьмовасці, таму шмат хто звязвае візіт Лукашэнкі таксама і з падрыхтоўкай гэтага мерапрыемства.