Падарунак пенсіянерам: Хлеб даражэць не будзе

14.07.2011 / 15:51

У Беларусі кошты на хлеб у гэтам годзе павышаць не плануецца, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

«На сённяшні дзень ніякага перагляду цэн няма. Гэтае пытанне не разглядалася», — сказаў намеснік міністра.