З'явіліся ёгурты з лагатыпам БАТЭ

15.07.2011 / 15:59

Біяёгурты гандлёвай маркі "Здравушка" - ужо далёка не першая прадукцыя, якая выпускаецца з лагатыпам барысаўскага клуба.

Следам за Барысаўскім мясакамбінатам, які выпускае каўбасу "Чэмпіён", эмблему БАТЭ размясціў на сваёй прадукцыі і іншы партнёр футбольнага клуба - Барысаўскі малочны камбінат.

Серыя біяёгуртаў без цукру гандлёвай маркі "Здравушка" з выявай футбольнага мяча і лагатыпа ФК БАТЭ ўключае ў сябе ёгурт малочны, са злакамі, з кальцыем і з комплексам прэбіётыкаў.