Ватыкан адлучыў ад царквы кітайскага біскупа, рукапаложанага з санкцыі Пекіна

17.07.2011 / 10:52

Ватыкан адлучыў ад царквы кітайскага біскупа, які быў пасвячаны ў сан з санкцыі Пекіна без адабрэння Святога Пасада.

Дазволеная ўрадам Кітая каталіцкая царква не прызнае вяршэнства Папы.

У Кітаі жыве каля шасці мільёнаў каталікоў на 1,4 мільярда жыхарства. Частка з іх наведвае дазволеную урадам каталіцкую царкву, іншая частка захоўвае вернасць Ватыкане і моліцца ў падполлі.

Яны маюць свайго кардынала, імя якога Ватыкан трымае ў сакрэце.

СГ