У Ваўкавыску адкрылі помнік Грунвальду — фота

17.07.2011 / 22:43

У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы.

Справа з усталяваннем помніка зацягнулася на тры гады. Гродзенскі абласны мастацка-экспертны савет забракаваў некалькі варыянтаў памятнага знаку.

Аднак 17 ліпеня 2011 года помнік Грунвальду ўсё ж адкрылі. Пасля афіцыйнай часткі да помніка ўсклалі кветкі і вянкі.

Фота volkovysk.by.