У Львове, Кіеве, Данецку — акцыі салідарнасці з Беларуссю

20.07.2011 / 13:26

20 ліпеня ва Украіне пройдуць акцыі салідарнасці з беларускімі апазіцыянерамі.

Мерапрыемства плануюць правесці ў Кіеве каля пасольства Беларусі а 14.00, у Львове каля Оперы, а 21.30 і ў Данецку (а 21.00, амфітэатр каля помніка Пушкіну за драмтэатрам). Падчас мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца відэатрансляцыя апошніх падзей у Беларусі.

«Украінская грамадскасць выкажа сваю падтрымку беларусам, якія серадах выходзяць на маўклівыя акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, рызыкуючы ўласным жыццём і свабодай», — адзначаюць арганізатары.

Акцыя праходзіць без партыйнай і арганізацыйнай сімволікі.

СМ