Беларускія студэнты Кракава ладзяць акцыю 21 ліпеня

20.07.2011 / 13:43

21 ліпеня а 19.00 у Кракаве адбудзецца акцыя салідарнасці з Беларуссю. Яе ўдзельнікі пройдуць вакол галоўнай плошчы, пляскаючы ў далоні. Арганізатарамі выступілі беларускія студэнты, які навучаюцца ў Кракаве.

Ганна Любакова, Кракаў