Сюды ўсім бацюшкам высылаюць «Белорусскую жізнь»: «НН» сто гадоў з вамі

20.07.2011 / 14:22

Бельскі павет Гродзенскай губерні. Сюды ўсім бацюшкам высылаюць «Белорусскую жізнь», але ніхто не хоча выпісваць, бо, кажуць, яна нічога не дае карыснага, адно брэша ды грызецца.

Тое самае пішуць нам з-пад Мядзела Віленскай губ. і з-пад Чавусаў Магілёўскай губ.

«НН». № 27. 1911.

За Машэраву на прэзідэнцкіх выбарах гатовыя прагаласаваць 17% выбарцаў. Гэта, як сведчыць апытанне, збольшага русафілы, расчараваныя ў палітыцы Лукашэнкі, і пратэставы электарат. Праўда, 40% апытаных заяўляюць, што не прагаласуюць за Машэраву ні ў якім разе. Г.зн., што і яна без апоры на галасы дэмакратычнага і нацыяналістычнага электарату не мае найменшага шанцу на перамогу. Між тым яна дагэтуль цалкам выключае падобную кааліцыю, што і разглядаецца аналітыкамі як сведчаньне яе непераадольнай несамастойнасці.

«НН». № 27. 2001.