Худоба адымае ў людзей не менш за 8 гадоў жыцця

21.07.2011 / 15:02

Навукоўцы вызначылі фактар рызыкі, звязаны з вагой чалавека. Высветлілася, што худым быць у два разы больш небяспечна, чым тоўстым, што стала пацвярджэннем старажытнай народнай мудрасці «пакуль тоўсты ссохне…».

Даследаванні праводзілі нарвежскія вучоныя. Яны і вылічылі, што быць празмерна худым — яшчэ горш, чым мець лішнюю вагу. Згодна з іх дадзенымі, худоба адымае ў людзей не менш за 8 гадоў жыцця.

Па інфармацыі даследчыкаў, вывучэнне гэтага пытання праводзілася на працягу 10 гадоў. За гэты час 90% удзельнікаў з празмернай худобай памерлі. У той жа час тоўстыя грамадзяне хоць і пражылі на 4 гады менш за норму, але ўсё ж перажылі худых.

Высновы вучоных адназначныя: і худоба, і паўната — з’явы за мяжой нормы. І першае, і другое — не ёсць добра, аднак худоба значна горшая за паўнату.