У Мінску прайшоў парад пажарных

25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.

23.07.2011 / 13:36

25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў суботу, а 11 гадзіне адбыўся парад тэхнікі і аркестраў падраздзяленняў МНС. На нейкі час быў перакрыты праспект Незалежнасці. Потым святканне перацякло ў парк імя Горкага.

Сяргей Гудзілін