Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае
Нарвежскі тэрарыст можа зрабіцца героем для пары такіх, як ён сам, інтэрнэтных «батанікаў»-маргіналаў з няўдалым прыватным жыццём — але ў вачах шырокай грамадскасці цяпер з’явілася сапраўднае «
25.07.2011 / 16:09
«Бравы
Якім бы хрысціянінам і кансерватарам па палітычных перакананнях сябе ні называў гэты чалавек, але ўчыніў ён вельмі
У сучасным свеце часцяком ваююць не супраць іншых такіх сама ваяроў, а супраць цывільнага насельніцтва. Што нацысты з камуністамі, што ісламісты, што цяпер гэты фрустраваны антыісламіст Брэйвік.
Гэты выпадак павінен навучыць нас, што
як Брэйвік не з’яўляецца рэпрэзэнтатыўным прадстаўніком еўрапейскіх правых лібералаў і кансерватараў, так і(хаця ў сілу розных прычынаў яна і карыстаецца значна большай маральнай і матэрыяльнай падтрымкай у ісламскім свеце, чым неанацысты альбоАль-Каіда не з’яўлаецца рэпрэзэнтантам усяго ісламу
Дурні ёсць з усіх бакоў. І лішне казаць, што як Новы Запавет выступае супраць гвалту («палюбі ворага свайго»), так і Каран цалкам дазваляе і абсалютна мірную інтэрпрэтацыю (пагатоў што хрысціяне, у адрозненне ад нявернікаў, там не разглядаюцца ў якасці ворагаў у прынцыпе).
Відавочна, што мэтаю тэракта быў распаўсюд і працягненне ўвагі да напісанага Андэрсам Брэйвікам наіўнаватага маніфеста.
Крывавы Брэйвік можа зрабіцца героем толькі для купкі такіх, як ён сам, інтэрнэтных «батанікаў»-маргіналаў з няўдалым прыватным жыццём — але
ў вачах шырокай грамадскасці цяпер з’явілася сапраўднае «ультраправа-неанацысцкае пудзіла», якогалева-мэйнстрымавая заходнія СМІ перад гэтым так і не здолелі зляпіць з галандскагапалітыка-ліберала Герта Вільдэрса, «белакурай бестыі» Аян Хірсі Алі, нямецкага банкіра (членаСацыял-дэмакратычнай партыі!) Тыла Сарацына ці амерыканскага лібертарыянскага руху «Tea Party Movement».
Кансерватары ўжо вымушаныя апраўдвацца, а нелюбімая маньякам Брэйвікам лявіца міжволі атрымала аргументы ў сваю скарбонку.
Лепш бы Брэйвік, замест таго, каб жыць з мамай, ажаніўся і гадаваў бы дзяцей...
Жах у Осла яшчэ раз нагадаў: зладзейства не мае межаў, у тым ліку ідэалагічных.