Насіце сьцяг

Спрадвеку бел-чырвона-белы сьцяг гуртаваў вакол сябе абаронцаў Бацькаўшчыны. У цяжкі час бою з ворагам ваяры азіраліся на сьцяг, бо ведалі: калі лунае штандар — значыць, мы жывыя, мы змагаемся. Сьцяг натхняў да перамогі. Цаной сваіх жыцьцяў ваяры абаранялі нашу бел-чырвона-белую сьвятыню.

18.02.2006 / 10:59

І сёньня ў яднаньні народу вакол нацыянальнай ідэі важная роля належыць нашаму сьвятому нацыянальнаму сьцягу, такому дарагому нашым гераічным продкам.

Але пакуль што мала каго сустрэнеш зь бел-чырвона-белым значком. Калі кожны сьвядомы беларус будзе насіць яе на грудзях, дык на ўсю Беларусь будзе чуваць:

Мы — Беларусы! Мы — разам! Жыве Беларусь!

Таму заклікаю: насіце Сьцяг!

Мікалай Кукса, Івенец