БАТЭ і «Штурм» згуляюць 16 і 24 жніўня, першы матч у Мінску

05.08.2011 / 15:23

Першы матч раўнда плей-оф галоўнага клубнага турніру Старога Свету паміж чэмпіёнамі Беларусі і Аўстрыі адбудзецца ў аўторак, 16 жніўня, на мінскім стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 20.45 паводле сярэднееўрапейскага часу (21.45 паводле менскага).

Паядынак у адказ пройдзе ў сераду, 24 жніўня. Стартавы свісток на «UPS-Арэне» у Грацы прагучыць таксама ў 21.45 «па Менску».