Курс продажу даляра на Пракапові.ч перайшоў за 7000 рублёў

Еўра замер на адзнацы 9500 рублёў.

08.08.2011 / 09:56

Рост даляра на чорным рынку працягнуўся і ў выходныя. Па стане на нядзелю курс продажу амерыканскай валюты на сайце Пракапові.ч перайшоў псіхалагічную мяжу ў 7000 рублёў. Ён склаў 7022 рублі, а курс пакупкі — 6767 рублёў.

Сярэдняе арыфметычнае паміж імі - 6895 рублёў. Гэта ўжо на 38% вышэй за афіцыйны курс Нацбанка, зафіксаваны на "прыгожай" лічбе 4999 рублёў.

Курсы ў літоўскіх банкаў фактычна не змяняюцца — купіць даляр за беларускія рублі можа, аддаўшы 7390–7500 рублёў, пры продажы можна атрымаць 6500-6600 рублёў.

Еўра ж на Пракапові.ч замер на адзнацы 9500 рублёў.

ЯМ