Цімашэнка застанецца пад арыштам

Хадайніцтва аб пераводзе яе пад падпіску аб нявыездзе адхіленае.

08.08.2011 / 11:34

Суддзя Пячэрскага раённага суда Кіева Радзівон Кірэеў адмовіўся адмяніць меру ўтрымання ў выглядзе арышту для экс-прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнкі.

Нагадаем, 5 жніўня Юлія Цімашэнка была арыштаваная пасля хадайніцтва дзяржаўнага абвінавачвання.

У гэты час у цэнтры Кіева застаецца намётавае мястэчка прыхільнікаў Цімашэнкі.

паводле korrespondent.net