Шоп-тур «Пакуль у Беларусі крызіс»

+ фота

Жыхары расійскай сталіцы асвойваюць новы турыстычны маршрут — «Масква-Мінск».

09.08.2011 / 10:28

Жыхары расійскай сталіцы асвойваюць новы турыстычны маршрут — «Масква-Мінск».

Праўда, аб’екты для наведвання крыху незвычайныя — гандлёвыя цэнтры, прадуктовыя рынкі і прамтаварныя крамы, паведамляе udf.by.

«Пакуль у Беларусі крызіс — паспей скупіць усё па вельмі нізкіх цэнах» — завабліваюць патэнцыйных шоп-турыстаў арганізатары тура.

Масквічоў абяцаюць звазіць у фірмовыя крамы беларускіх таваравытворцаў — «Мілавіца», «Купалінка», «Світанак», «Алеся», «Белвест», «Марка», «Элема», «Беліта-Вітэкс».

Запланаванае таксама наведванне гандлёвых цэнтраў і прадуктовых складаў. І ўсяго за 2490 расійскіх рублёў, або 90 даляраў. Групам абяцаюць зніжкі.