Нават афіцыйны курс Ермаковай б’е рэкорды. Даляр — 5010 рублёў

Курс продажу на Пракапові.ч тым часам дабраўся да 7050 рублёў.

09.08.2011 / 13:01

Афіцыйны курс даляра ўстанавіў гістарычны максімум. На 10 жніўня ён ўсталяваны на адзнацы 5010 рублёў. Гэта значыцца, што ў абменніках будзе выстаўленыы курс 5110 рублёў.

Адставанне афіцыйнага курса ад таго, які вылічваецца на сайце Пракапові.ч, складае каля 40%.
Чорны курс амерыканскай валюты дасягнуў 6940 рублёў, а курс продажу — 7050 рублёў.

ЯМ