«Спасибо жителям Донбасса за президента-***» — скандальнае відэа з Украіны

Кіеўскія фанаты ў рыфмаванай форме аблаялі прэзідэнта Януковіча.

09.08.2011 / 13:28

Украінскую сеціўную прастору ўскалыхнула відэа з футбольнага матчу «Дынама» (Кіеў) — «Карпаты» (Львоў). Кіеўскі фан-сектар у рыфмаванай форме аблаяў прэзідэнта Януковіча.

Варта адзначыць, што падобнымі выпадамі ў адрас Януковіча адзначаецца амаль кожны кіеўскі матч.

Відэа з «крычалкай» шырока распаўсюдзілася на YouTube, але аўтары скардзяцца, што «яго ўвесь дзень выдаляюць спецслужбы».

Нагадаем, падобны інцыдэнт меў месца і на выяздным матчы Лігі чэмпіёнаў барысаўскага БАТЭ супраць літоўскага «Экранаса» (Панявежыс). Тады беларускія заяўзятары узяліся дружна скандаваць «ШОС!».

Адам Птушка