У баранавіцкім казіно ў пенсіянера скралі $4000

Мужчына так захапіўся гульнёй у більярд, што не заўважыў, як выкралі яго барсетку.

09.08.2011 / 16:15

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Баранавіцкага ГАУС Віталь Хвесько, уначы 8 жніўня з заявай пра крадзеж да іх звярнуўся жыхар г. Бяроза. Мужчына растлумачыў, што калі ён адцягнуўся падчас гульні ў більярд у казіно «КІМ», у яго выкралі барсетку.

У барсетцы, па словах пацярпелага, знаходзіліся яго дакументы і вялікая сума ў валюце — $4 тысячы.

Дзякуючы камерам назірання, усталяваным у казіно, падазраваны ў здзяйсненні крадзяжу быў неўзабаве ўстаноўлены. Ім апынуўся 19-летні жыхар Баранавіч. У дачыненні маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа.

Інтэкс-Прэс