У Мінску хочуць уключыць у жыроўку аплату за святло ў пад'ездах
Штомесячная сума аплаты ў дзейных на 1 жніўня тарыфы на электраэнергію складзе 881 рубель на аднаго пражываючага.
10.08.2011 / 13:02
Слова «эканомія»
У сталіцы 6340 шматкватэрных жылых дамоў, і толькі палова з іх абсталяваная фотарэле або модулямі кіравання асвятленнем.Астатнія, як і раней, гараць маякамі з ночы да раніцы, спальваючы нашы з вамі грошыкі. І, паверце, тут няма ніякай памылкі.
— Большасць жыхароў чамусьці лічыць, што святло ў месцах агульнага карыстання (лесвічныя клеткі, сутарэнні) аплачвае ЖЭС. Але гэта далёка не так. Усе гэтыя выдаткі прапарцыйна дзеляцца на колькасць квадратных метраў агульнай плошчы і штомесяц уключаюцца ў графу «Тэхабслугоўванне». Сюды ж, дарэчы, уваходзяць выдаткі на ўборку прыдваравых тэрыторый і месцаў агульнага карыстання, тэхабслугоўванне дамавых магістраляў, цеплавузлоў, дахаў, а таксама асфальтаванне двароў. У выніку людзі думаюць, што за святло яны не плацяць, а значыць, можна жыць па прынцыпе: «Няхай заўсёды будзе сонца!» І гэтая перакананасць выліваецца ў фенаменальныя лічбы гарадскому бюджэту, бо, як вядома, на 70% гэтыя выдаткі цяпер датуе дзяржава, — кажа Сяргей Драпей, начальнік тэхнічнага аддзела ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка». —
Штомесяц на асвятленне месцаў агульнага карыстання горад выдаткоўвае 7,1 млн кВт/г электраэнергіі. Толькі за мінулыя паўгода гэта вылілася ў 8,3 млрд рублёў непасрэдных выдаткаў.Нават нягледзячы на тое, што доля дамоў, абсталяваных аўтаматычнымі сістэмамі ўключэння асвятлення, дасягнула 41%, лічбы трывожаць і прымушаюць задумацца. Бо відавочны факт: жыхары
Зацікавіць мінчан камунальнікі вырашылі простым, але дзейсным спосабам: у жыроўку прапануецца ўнесці асобную графу «Аплата асвятлення месцаў агульнага карыстання». Варыянтаў два: альбо гэта будзе адпаведная пастанова Савета Міністраў, альбо эксперымент у рамках сталіцы, які завершыцца прыняццем адпаведнага рашэння Мінгарвыканкама. Неабходныя лісты ўжо падрыхтаваныя.
—
Штомесячная сума аплаты ў дзейных на 1 жніўня тарыфы на электраэнергію складзе 881 рубель на аднаго пражываючага. Паводле нашых разлікаў, гэта дасць магчымасць гораду кожны месяц эканоміць прыкладна 1,4 млрд рублёў бюджэтных сродкаў, —удакладніў Сяргей Драпей. — Думаю, гэта больш псіхалагічны, чым эканамічны ход. Як толькі чалавек бачыць, што ён за нешта плаціць, то мімаволі пачынае думаць катэгорыямі «як мага менш і танней». Эксперымент з укараненнем лічыльнікаў расходу вады ўжо паказаў сваю мэтазгоднасць:
сёння Мінск спажывае на 25% вады менш, чым 3–4 гады таму.Хіба гэта не вынік?
Яшчэ адна навіна ў тэму. На змену чыста «псіхалагічнай» эканоміі ў 2013 годзе прыйдзе эканомія аўтаматычная. Менавіта да гэтага года ўсе сталічныя шматпавярхоўкі плануецца абсталяваць модулямі кіравання асвятленнем. Працэс стартаваў у 2009 годзе, з моманту выхаду пастановы Саўміна № 246. Сёння, як ужо згадвалася, такімі сучаснымі сістэмамі абсталяваная амаль палова сталічнага жылфонду.
Да канца2011-га мае быць усталявана яшчэ 106 663 такіх прыборы.
— Такі модуль аўтаматычна ўключае асвятленне пры з’яўленні гукавога сігналу або ўзнікненні руху. Лёгкай пстрычкі ці пляску дастаткова, каб святло загарэлася. Праз