Беларуская «маладзёжка» новага склікання пачала турнір з перамогі

Грэцыя — Беларусь — 2:3.

10.08.2011 / 21:56

У першым матчы адборачнага турніра да чэмпіяната Еўропы 2013 года сярод моладзевых каманд беларуская каманда выйграла ў гасцях у Грэцыі. Лік — 3–2.

Ужо на 18 хвіліне Беларусь выйгравала 2–0, забілі Дзмітрый Хлебасолаў і Алег Патоцкі.

Пад канец гульні грэкам удалося зраўняць лік, але на 90-ай хвіліне Хлебасолаў забіў пенальці, які стаў вырашальным.

Nashaniva.com