kli4nik.info
12.08.2011 / 00:04
Гомельская філія ТБМ была адроджаная ў сярэдзіне 2009-га групай маладых і неабыякавых людзей. З таго часу сябры арганізацыі рэгулярна ладзяць культурныя мерапрыемствы (экскурсіі, конкурсы, імпрэзы). Чарговым праектам стала стварэнне інфармацыйнага рэсурсу, прысвечанага асвятленню культурных і грамадскіх падзеяў рэгіёна. Сайт kli4nik.info ўтрымлівае не толькі інфармацыю, накіраваную на пашырэнне магчымасці ўдзелу ў мясцовых ініцыятывах і мерапрыемствах, але і аналітыку. Падзяліцца сваімі ўражаннямі і меркаваннямі вы можаце па адрасе gomeltbm@gmail.com і, безумоўна, на самім kli4nik.info.