Кэмеран: Пагромы звязаныя не з беднасцю, а з культурным узроўнем гэтых людзей
12.08.2011 / 09:39
Брытанскі прэм’паведамляе Reuters.ер-міністр Дэвід Кэмеран абвінаваціў у арганізацыі вулічных беспарадкаў злачынцаў і банды марадзёраў і не згадзіўся з тым, што прычынай пагромаў у Лондане і іншых буйных гарадах сталі меры жорсткай эканоміі і беднасць,
Акрамя таго, Кэмеран, выступаючы напярэдадні на сесіі парламента, прызнаў, што ў пачатку пагромаў тактыка паліцыі была няправільнай, і прыгразіў злавіць і пакараць усіх удзельнікаў пагромаў.
«Мы ўжо робім неабходныя захады ў адказ, — сказаў Кэмеран, — Што да гэтых бандытаў, марадзёраў, якія цягнуць з крамаў што могуць забраць, я скажу вам, што мы іх выкрыем, знойдзем і пакараем».
Прадстаўнікі суполак, якія жывуць у Вялікабрытаніі, звязалі пагромы ў брытанскіх гарадах з няроўнасцю, скарачэннем сацыяльнай дапамогі ўладамі і беднасцю, аднак Кэмеран адхіліў гэты пункт гледжання.
«Гэта не мае дачынення да беднасці, пагромы звязаныя з культурным узроўнем гэтых людзей. Культура, якая праслаўляе жорсткасць, ставіцца з пагардай да ўладаў і кажа толькі пра правы і нічога — пра абавязкі», — казаў напярэдадні прэм’ер.