Вясноўцаў наведаў пасол Германіі
12.08.2011 / 09:58
Пасол Крыстаф Вайль выказаў словы падтрымкі сям’і, родным Алеся Бяляцкага і
Нагадем, што ўпаўнаважаны Федэральнага ўрада Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення Бяляцкага.
Нямецкі бок рэзка асудзіў прымяненне крымінальнага заканадаўства для таго, каб «па палітычных матывах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасці».
Берлін патрабуе спынення рэпрэсій адносна апазыцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў і вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.