Венесуэльскага дыпламата затрымалі п'яным за рулём
12.08.2011 / 10:11
У Мінску падчас кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення затрыманы другі сакратар пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.
За лета гэта ўжо другі выпадак затрымання замежнага дыпламата за рулём. 2 ліпеня ў Мінску быў затрыманы п’яным за рулём Аўдзі Q7 аташэ пасольства Рэспублікі Італія ў Беларусі Маўрыцыа Крачатэлі. Нягледзячы на відавочныя прыкметы, дыпламат ад медыцынскага агляду адмовіўся, што па беларускіх законах прыраўноўваецца да кіравання транспартным сродкам у п’яным выглядзе. Менавіта таму ў дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Цікава, што МУС не мае права выдаваць інфармацыю пра такія інцыдэнты без ведама Міністэрства замежных справаў, да кампетэнцыі якога і адносяцца разгляды з нашкодзіўшымі дыпламатамі. Адразу пасля публікацыі пра італьянскага аташэ МЗС Беларусі зладзіў глабальнае разбіральніцтва з ГУУС Мінгарвыканкама з нагоды таго, хто і чаму выдаў сакрэтную інфармацыю. На шчасце ГУУС, інфармацыя пайшла па неафіцыйных каналах, і сталічнай міліцыі ўдалося выйсці адносна сухой з дыпламатычнага скандалу.
Здавалася б, інцыдэнт з італьянскім дыпламатам павінен быў паслужыць перасцярогай усім астатнім супрацоўнікам дыпламатычных місій, якія працуюць у Беларусі. Але не прайшло і месяца, як у Мінску здарыўся чарговы такі ж скандал.
Гэтым разам інцыдэнт адбыўся з другім сакратаром пасольства Венесуэлы, загадчыкам консульскага аддзела Ціні Дзі Ларэнца Луіджы Джавані. Паводле дадзеных ДАІ, аўтамабіль
Калі інспектары спынілі аўтамабіль, то высветлілі, што за рулём — другі сакратар пасольства Венесуэлы, прычым было відавочна, што ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Ад медыцынскага агляду дыпламат адмовіўся, таму ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па ўсё тым жа артыкуле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — 18.16. Згодна з ім, да адказнасці прыцягваецца кіроўца, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення або які адмовіўся ад медыцынскага агляду.
Зрэшты, дыпламат у любым выпадку не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дадзенае правапарушэнне. Менавіта таму пасля складання пратакола ён быў адпушчаны, а інфармацыя пра інцыдэнт накіраваная ў МЗС Беларусі, якое ўжо па сваёй лініі правядзе разбіральніцтва.
Цікава, што ў чэрвені Ціні Дзі Ларэнца Луіджы Джавані паспяхова абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Паліталогія» і атрымаў ступень магістра палітычных навук у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ён падаваў вялікія надзеі і вось так гучна, непрыгожа сеў у лужыну.