МАЗ у першым паўгоддзі павялічыў экспарт больш чым у 2 разы

12.08.2011 / 10:24

ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» у першым паўгоддзі 2011 года павялічыла аб’ём рэалізацыі прадукцыі на замежных рынках больш чым у два разы (203,1% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года).
Пра гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Такое прадпрыемства, як МАЗ, вызначае аснову прамысловага сектара краіны, яго эканамічныя паказчыкі ў значнай ступені вызначаюць эканамічны дабрабыт і бяспеку дзяржавы, адзначылі ў Мінпраме.

Па выніках працы ААТ «МАЗ» за шэсць месяцаў можна казаць пра значныя вынікі, дасягнутыя калектывам аб’яднання. Тэмпы росту прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах за пазначаны перыяд склалі па аб’яднанні 161,4%, узровень рэнтабельнасці продажаў — 15,9%. За першае паўгоддзе выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 286,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Цяпер маркетынгавая стратэгія ААТ «МАЗ» накіраваная на актыўную экспансію: фармаванне шырокай тавараправоднай і сэрвіснай сеткі, асваенне новых рынкаў і вывядзенне на іх інавацыйных прадуктаў.

Акрамя традыцыйных замежных рынкаў збыту (Расія, Украіна, Азербайджан, Туркменістан, Казахстан, Арменія, Узбекістан, Малдова, Грузія і іншыя краіны СНД), дзе назіраецца актыўны рост рэалізацыі прадукцыі МАЗ, пашыраецца геаграфія яго паставак на рынках краін Еўрасаюза, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.