Афіцыйная статыстыка: валютныя дэпазіты пачалі расці

За сакавік-чэрвень яны скараціліся на $1,2 мільярда, а цяпер выраслі $56 мільёнаў. Аднавілі рост і рублёвыя дэпазіты.

12.08.2011 / 11:09

У Беларусі ў ліпені зафіксаваны хоць і невялікі (на 1,6%), але прыток дэпазітаў насельніцтва ў валюце пасля змяншэння на працягу чатырох папярэдніх месяцаў.

У ліпені валютныя дэпазіты выраслі на $56 мільёнаў пасля зніжэння на $1,2 мільярда за сакавік-чэрвень 2011 года.
На 1 жніўня аб'ём валютных дэпазітаў фізасоб склаў $3,54 мільярда, што на 19,2% менш, чым на пачатак года.

Уклады ў нацыянальнай валюце на пачатак жніўня склалі 10,96 трыльёна рублёў, павялічыўшыся на 841,1 мільёна ў ліпені.

ЯВ