Баявыя беларусы. Двое пасажыраў цягніка «Гомель-Пецярбург» збілі праваднікоў

12.08.2011 / 11:21

Два пасажыры цягніка «Гомель-Санкт-Пецярбург» збілі пяць чалавек — праваднікоў і пасажыраў, паведаміў прэс-сакратар УУС

на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Па дадзеных міліцыі, 28-гадовы гамяльчанін, які працуе ў адной з фірмаў у Расіі, а таксама яшчэ адзін 21-гадовы жыхар Гомеля — мэнэджар беларускай фірмы — беспадстаўна збілі трох праваднікоў і двух пасажыраў

(25-гадовага студэнта Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і 22-гадовага метадыста Гомельскага дома творчасці). Інцыдэнт адбыўся ўначы. Абодва падазраваных знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

У іх дачыненні заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэксу Беларусі, якая прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення свабоды. Абодва знаходзяцца ў ізалятар часовага ўтрымання.

БелТА