Наклады беларускіх кніг папаўзлі ўніз

З 20 мільёнаў асобнікаў за першае паўгоддзе 2010 года засталося 17 мільёнаў асобнікаў сёлета.

12.08.2011 / 11:32

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікам кнігавыдання за першае паўгоддзе 2011 года. Так, сёлета ўжо зарэгістравана 5 610 кніг. Іх агульны тыраж склаў 17 033 000 асобнікаў.

У параўнанні з першым паўгоддзем 2010 года колькасць кніг паменшылася на 4,1%. Больш значна знізіўся аб’ём кніжнай прадукцыі – на 15,6%.

Таццяна Рабушка, «Лім»