Стаўка рэфінансавання паднімаецца да 22%

Варта чакаць чарговага скачку ставак па крэдытах і дэпазітах.

12.08.2011 / 14:07

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 17 жніўня 2011 года павялічыцца яшчэ на 2%. Яна дасягне лічбы 22% гадавых.

Папярэдняе павелічэнне адбылося 13 ліпеня, тады стаўка таксама вырасла на 2%. У гэтым годзе стаўка ўзрастае ўжо сёмы раз, але ўсё адно адстае ад узроўню інфляцыі.

Рост стаўкі фінансавання ўздыме стаўкі крэдытаў і дэпазітаў. На цяперашні момант прыбытковасць некаторых укладаў ужо дасягае 43% за год. Спажывецкія крэдыты ў некаторых банках выдаюцца — страшна сказаць — аж да 50% гадавых!

«Такое рашэнне будзе спрыяць стабілізацыі сітуацыі ў замежнаэканамічнай сферы і абмежаванню інфляцыйных працэсаў, — паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацбанка. — Павышэнне намінальнага ўзроўня працэнтных ставак у якасці элемента стабілізацыйнай палітыкі з’яўляецца сусветнай практыкай».

ЯМ