МЗС Літвы: Візу асобе з чорнага спісу выдалі памылкова
12.08.2011 / 19:30
Міністэрства замежных справаў Літвы паведаміла, што віцэ-міністру юстыцыі Беларусі Але Бадак шэнгенскую візу выдалі памылкова. Літоўскія дыпламаты сцвярджаюць, што трэба тэрмінова цыраваць праломы ў сістэме выдачы віз не толькі ў Літве, але і на ўсёй прасторы Шэнгенскага пагаднення.