БЕЛ Ł РУС

Афіша

Прэс-фота Беларусі 2011 у Гродне

15.08.2011 / 16:1

NN.BY

Выстава працаў пераможцаў конкурсу будзе працаваць з 18 жніўня па 4 верасня.

Выстава працаў пераможцаў конкурсу будзе працаваць з 18 жніўня па 4 верасня.

18 жніўня ў Гродне ў галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3—11) адчыніцца выстава працаў пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2011». Адкрыццё выставы ў 18:30. Яна працягне працу да 4 верасня.

На выставе будуць дэманстравацца фотаздымкі пераможцаў конкурсаў, а таксама лепшыя са здымкаў, якія не змаглі атрымаць прызы кампетэнтнага журы.

Арганізатары спадзяюцца, што гэтым разам выстава ўсё ж адбудзецца. Дзве папярэднія спробы ў Мінску і Маладзечне сарваліся. У першым выпадку адмовіў Музей гісторыі Мінска, кіраўніцтва якога было «здзіўлена нізкім эстэтычным узроўнем здымкаў пераможцаў». У другім перашкодай на шляху выставы стаў «нечаканы» рамонт у ДК Маладзечна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула