«Газэль» памежнай службы трапіла ў ДТЗ пад Бераставіцай: адзін вайсковец загінуў — фота

Аўто з вайскоўцамі сутыкнулася лоб у лоб з «Фольксваген-Пасатам».

15.08.2011 / 18:51

Аўто з вайскоўцамі сутыкнулася лоб у лоб з «Фольксваген-Пасатам».

Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

Фота Gaigrodno.by.

15 жніўня каля 11 гадзін у Бераставіцкім раёне на 172-м кіламетры аўтадарогі «Баранавічы-Гродна» адбылося лабавое сутыкненне «Газэлі» памежнай службы і «Фольксваген-Пасата», паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

На дадзены момант вядома пра аднаго загінулага пасажыра «Газэлі». Абодва кіроўцы і 4 пасажыра з «Газэлі» дастаўлены ў бальніцу. Непаўналетняга, які ехаў у «Фольксвагене», пасля аказання дапамогі з медустановы адпусцілі. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычыну аўтааварыі высветліць следства.

Раней на гродзенскім блогу S13 паведамлялася, што загінуў афіцэр у званні маёра.