Стаўка рэфінансавання павышана да 22% гадавых
У гэтым годзе стаўка ўзрасла ўжо сёмы раз, але ўсё адно адстае ад узроўню інфляцыі.
17.08.2011 / 09:48
Ад сёння стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка павялічылася яшчэ на 2%. Яна дасягне лічбы 22% гадавых. Гэта паказчык сярэдзіны 2004 ггода.
Папярэдняе павелічэнне адбылося 13 ліпеня, тады стаўка таксама вырасла на 2%. У гэтым годзе стаўка ўзрасла ўжо сёмы раз, але ўсё адно адстае ад узроўню інфляцыі. У бліжэйшыя дні банкі павысяць стаўкі крэдытаў і дэпазітаў.