Дадзеныя аб рахунках беларусаў падае і падатковая інспекцыя Літвы
Толькі ў гэтым годзе Беларусь папрасіла інфармацыі аб фінансавых аперацыях у Літве 12 асобаў.
17.08.2011 / 11:18
Уладам Беларусі дапамагае сачыць за сваімі грамадзянамі і падатковая інспекцыя Літвы.
Толькі ў гэтым годзе Беларусь папрасіла інфармацыі аб фінансавых аперацыях у Літве 12 асобаў. Дапамагчы Беларусі літоўцы не адмовіліся ні разу. Ці трапіла ў рукі ўладам інфармацыя аб рахунках дысідэнтаў, пакуль невядома.
«Па сталай практыцы, перад тым, як адправіць інфармацыю, Дзяржаўная падатковая інспекцыя кансультуецца і каардынуе свае дзеянні з Міністэрствам замежных справаў, -сказаў намеснік начальніка падатковай інспекцыі Артурас Клераўскас. Ён сцвярджае, што ДПІ не атрымлівала запыту аб праваабаронцы Алесі Бяляцкім.
Па словах Клераўскаса,
службы Беларусі часцей за ўсё высвятляюць, ці не трымаюць беларусы ў Літве больш грошай, чым дэкларуюць.