Куляшоў: «працаваць» на акцыях у цывільным загадаў я

Міністр унутраных справаў прызнаў гэта ў часе тэлефоннай лініі з чытачамі «Рэспублікі».

17.08.2011 / 14:38

Міністр унутраных справаў прызнаў гэта ў часе тэлефоннай лініі з чытачамі «Рэспублікі».

«Назавіце мне, калі ласка, хоць адзін нарматыўна-прававы акт, які мне як міністру ўнутраных спраў забараняў бы вызначыць для супрацоўніка міліцыі парадак нашэння формы адзення, — заявіў Анатоль Куляшоў, адказваючы на пытанні „Камсамолкі“ падчас прамой тэлефоннай лініі з чытачамі газеты „Рэспубліка“. — І тое статут дае права камандзіру з улікам умоў надвор’я, з улікам выканання той ці іншай задачы вызначаць форму адзення. Міністр унутраных спраў вызначае форму адзення, з улікам акалічнасцяў справы, для кожнай выкананай задачы».

На пытанне, ці было афіцыйнае распараджэнне працаваць супрацоўнікам МУС у цывільным на акцыях па серадах, Куляшоў адказаў: «Маё распараджэнне. Асабіста маё».

Ён таксама прызнаў, што скандальныя папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», якія прыраўноўваюць да акцый пратэсту «арганізаваную бяздзейнасць», таксама былі ініцыяваныя ягоным ведамствам.