Расійскія ветэраны пратэстуюць супраць мадэляў гітлераўскіх танкаў у кіёсках

Яны лічыць такую рэкламу «прапагандай нацысцкай зброі».

20.08.2011 / 12:48

Маскоўскіх ветэранаў абурыла рэклама зборных мадэляў танка «Тыгр», якія былі на ўзбраенні Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і старшыня Савета маскоўскіх ветэранаў Мікалай Шляпнікаў заявіў, што лічыць такую рэкламу «прапагандай нацысцкай зброі».

Рэклама зборных мадэляў танкаў з’явілася ў эфіры некалькіх расійскіх тэлеканалаў. Пры гэтым юрысты, да якіх журналісты звярнуліся за кансультацыямі, сказалі, што

продаж такіх мадэляў не парушае заканадаўства, калі на танках няма фашысцкай сімволікі.

Мадэль танка прадаецца ў шапіках у камплекце з часопісам.

На мадэлі паказаны лагатып кампаніі Hachette Collections.

У 2010 годзе ў Аўстрыі была забаронена рэклама падобнай калекцыйнай мадэлі танка «Тыгр» вытворчасці гэтай кампаніі.

Першыя танкі «Тыгр» былі вырабленыя ў 1942 годзе. Іх маштабнае ўжыванне пачалося падчас бітвы на Курскай дузе. Усяго за час Другой сусветнай вайны гітлераўскай Германіяй было выпушчана больш 1300 такіх танкаў.