Футбол. Радзівонаў адправіўся ў Германію

29.08.2011 / 14:16

Сёння ў 13.20 форварды БАТЭ Віталь Радзівонаў і Арцём Канцавы скіраваліся самалётам у Мюнхен, дзе заўтра пройдуць медабследаванне ў клініцы «Medical Connections GmbH», кліентамі якой абодвум ужо даводзілася бываць раней.

Нагадаем, Віталь Радзівонаў атрымаў траўму ў паядынку з мінскім «Дынама» пасля найгрубейшага фолу з боку варатара супернікаў Дзмітрыя Гушчанкі. А Арцёма Канцавога чакае планавая шпіталізацыя з нагоды хранічнай траўмы пахвінных кольцаў…