Усё лятуць і лятуць тыя цэны: трэці раз за месяц даражэе мяса
З 31 жніўня на 10% дадаткова павышаюцца адпускныя цэны на ялавічыну і свініну.
29.08.2011 / 21:18
З 31 жніўня на 10% дадаткова павышаюцца адпускныя цэны на ялавічыну і свініну. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай № 139 Міністэрства эканомікі ад 26 жніўня 2011 года.
Згодна з дакументам, максімальная адпускная цана на ялавічыну патушную складзе 15.089 рублёў за 1 кг, на свініну патушную першай і другой катэгорыі — 14.548 рублёў за 1 кг. Адпускныя цэны на свініну і ялавічыну былі павялічаны з 10 жніўня на 5%, з 24 жніўня — яшчэ на 10%. А цэны на мясныя паўфабрыкаты з 27 жніўня наагул адпусцілі на волю.
Так выглядае мяса (фота).