Пачаўся разгляд справы аб найбуйнейшым у нашай гісторыі хабары

Злачынцы вымагалі 7 млн даляраў за права на забудову дваццаці гектараў зямлі пад Копішчам, што каля Менску.

16.01.2007 / 09:18

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы аб самым буйным з выяўленых за апошнія гады ў Беларусі хабары. У сакавіку 2006 года праваахоўнікамі была атрымана аператыўная інфармацыя аб службовых асобах шэрагу буйных прадпрыемстваў сталіцы, якія вымагалі ў дырэктара адной з будаўнічых арганізацый 7 млн. долараў.

Паводле іх слоў, гэтыя грошы былі неабходны для наступнай перадачы ў якасці хабару кіраўнікам Мінскага райвыканкама за спрыяльнае вырашэнне пытання аб прадастаўленні забудоўшчыку 20 гектараў зямлі ў раёне населенага пункта Копішча Мінскага раёна пад індывідуальнае жыллё. Пры перадачы першай часткі агаворанай сумы ў 1,5 млн. долараў злачынцы былі затрыманы.