Прэзентацыя новай кнігі Яна Максімюка — 6 верасня

06.09.2011 / 11:41

Беларускі пісьменнік і перакладчык з Беластока Ян Максімюк выпусціў новую кнігу літаратурна-крытычных эсэ і ўспамінаў «Словы ў голым полі»: Прэзентацыя кнігі адбудзецца 6 верасня (аўторак) у кнігарні ЛогвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37).

Кніжка «Словы ў голым полі» ўключае тэксты, напісаныя Янам Максімюком як 10–15 гадоў таму, так і зусім нядаўна, і выйшла ў сэрыі «Галерэя Б».

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел: Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Уладзімір Арлоў

Вядоўца імпрэзы — рэдактар кнігі Сяргей Шупа. Пачатак, а 19-й.

Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная.

budzma.org