Археолагу Iгару Цiшкiну – 50 гадоў
з пошты рэдакцыі
Iмя гэтага чалавека добра вядома археолагам Беларусi 1980-90-х, тым, хто вывучаў сярэднявяковыя помнiкi Вiцебшчыны.
06.09.2011 / 09:35
6 верасня спаўняецца 50 гадоў гісторыку Ігару Цішкіну. Iмя гэтага чалавека добра вядома археолагам Беларусi1980-90-х , тым, хто вывучаў сярэднявяковыя помнiкi Вiцебшчыны.
Ігар Цішкін.
Вiцебск. Верхнi Замак. Археалагiчныя раскопкi 1978 г. Iгар Цiшкiн за нiвелiрам.
Археалагiчныя раскопкi Iгара Цiшкiна: Стрэчанская царква XVI-XVII ст.
Iгар Цiшкiн прыйшоў у археалогiю яшчэ школьнiкам. У 1975 г. ён аглядае будаўнiчыя катлаваны i траншэi ў гiстарычный частцы горада, збiрае артэфакты, сярод якiх часам сустракаюцца i даволi ўнiкальныя. Усе гэтыя знаходкi ён затым перадасць навукоўцам, якiя будуць праводзiць архелагiчныя даследаваннi ў другой палове
Трэба адзначыць, што Iгару як нiкому з рабочых раскопа шчасцiла на рэдкiя знаходкi.Гэта iм у 1977 г. на Верхнiм замку была знойдзена шахматная фiгура — ладдзя i шыферная праслiца з надпiсам «Мар’яна».
У 1982 г. у Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi з’явiлася адзiнка навуковага супрацоўнiка, якi б займаўся археалогiяй. Выклiкана гэта было тым, што менавiта ў гэты год была падрыхтавана першая чарга плануемага археалагiчнага музея паводле Пастановы Савета Мiнiстраў БССР за № 111 ад 1980 года. Пасля нядоўгiх ваганняў па прапанове Мiхася Ткачова ён уладкоўваецца на гэтую працу. Паспрыяла гэтаму i дырэктар музея Нiна Сулецкая.
Наколькi хапала яго сiл, ён сумленна выконваў свае абавязкi, хварэў душою за справу, перажываў, калi ўзяты пад часовую павець раскоп залiвала вадою, бiў трывогу, тэлефанаваў нам у Мiнск, у Iнстытут Гiсторыi АН БССР, хадзiў пакутлiвымi сцежкамi да вiцебскiх начальнiкаў шукаць дапамогi.
Поруч з гэтым вучыўся завочна на гiстарычным факультэце Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага Iнстытута iмя Горкага, займаўся навуковай даследчыцкай работай. У фондасховiшчах вiцебскага музея яму ўдалося адшукаць фотаздымкi раскопак
Восенню 1983 г. у Задзвiннi, па вулiцы Энгельса, школьнiкамi ў будаўнiчай траншэi быў знойдзены глiняны гаршчок з сярэбранымi манетамi
У вынiку 134 манеты з гэтага скарбу стараннямi Iгара Цiшкiна паступiлi ў Вiцебскi музей.Пасля папярэдняй навуковай апрацоўкi ён публiкуе звесткi пра гэты скарб у газеце «Вiцебскi рабочы». Гэта яго першая публiкацыя. Праз год у часопiсу «Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi» з’яўляецца ўжо больш грунтоўны артыкул. Бласлоўленне, рецэнзiя на яго публiкацыю, была атрымана ад вядомага гiсторыка манетнай справы Валянцiна Навумавiча Рабцэвiча. А яшчэ праз год ён у тым жа часопiсу апублiкоўвае сабраныя iм на працягу некалькi гадоў у размывах дзвiнскiх берагоў вiслыя пячаткi — свiнцовыя пломбы.
У 1984 годзе падчас земляных работ па ўмацаванні падмуркаў вiцебскай ратушы, дзе размяшчаўся абласны краязнаўчы музей, iм была знойдзена мiнiяцюрная гармата — салютоўка XVIII ст., стрэлам з якой вiталi знатных гасцей. А ў 1987 годзе Iгар Цiшкiн разам з Iгарам Чарняўскiм правядуць даследаваннi гэтай ратушы з нагоды яе рэстаўрацыi. У вынiку з’явяцца iх сумесныя публiкацыi пра гэты помнiк…
У 1987 годзе ён пяройдзе на работу ў «Вiцебскпраектрэстаўрацыю» i зоймецца археалагiчным вывучэннем архiтэктурнай спадчыны Вiцебшчыны. Гэта раскопкi рэшткаў Базыльянскага кляштара, Уваскрасенскай царквы i Саляных складоў XVIII ст. у Вiцебску. На месцы размяшчэння апошнiх яму паспадарожнiчае адкрыццё.
Ён знойдзе рэшткi рэнэсансовай царквы — назва якой паводле пiсьмовых крынiц XVIII ст. была «Стрэчанская».Публiкацыя пра гэтую знаходку знойдзе адлюстраванне ў зборнiку «Castrum, urbis et bellum», прысвечаннаму
Абследваў Iгар i наваколле Вiцебска. Пры гэтым знаходзiў новыя помнiкi археалогii, цi наадварот, канстантаваў, што некаторыя вядомыя раней помнiкi ўжо не iснуюць.
Лiхiя
Нельга не сказаць i пра грамадскую справу Iгара. Разам з навуковай дзейнасцю ён актыўна прымае ўдзел у
У вынiку гэтага ўдалося ўратаваць ад знiшчэння некаторыя помнiкi архiтэктуры горада.У прыватнасцi, Трынiтарскi кляштар, царкву Звеставання, гiстарычную забудову Успенскай горкi. Быў падрыхтаваны да рэканструкцыi касцёл Св. Варвары, праведзена добраўпарадкаванне рэчышча Вiцьбы, Сямёнаўскiх могiлак г. Вiцебска. Клуб дапамагаў археолагам, якiя праводзiлi раскопкi ў Вiцебску:
На пачаткуБезумоўна, уся гэтая дзейнасць была не да спадобы ўладам i ўжо страцiўшы працу археолага ў «Вiцебскпраектрэстаўрацыi» i зрабiўшыся (у лiхiя90-х засноўвае ў Вiцебскугрэка-каталiцкую парафiю.
50 — гадоў гэта ўжо. Але гэта i яшчэ. Таму будзем спадзявацца, што Iгар Анатольевiч знойдзе сiлы i час, каб штосцi яшчэ зрабiць для любай яму вiцебскай спадчыны.