Тозік: Аднаразовая дапамога бюджэтнікам і пенсіянерам будзе аказана незалежна ад узроўню іх даходу

02.09.2011 / 11:47

У Беларусі аднаразовая дапамога бюджэтнікам і пенсіянерам у памеры Br500 тыс. будзе аказана незалежна ад узроўню іх даходу.
Аб гэтым паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

«Гранічны ўзровень даходу вызначыць складана, таму было прынята рашэнне аказаць падтрымку ўсім бюджэтнікам і пенсіянерам, — адзначыў віцэ-прэм’ер. — 

Спачатку будзе выплата ў памеры Br500 тыс. У далейшым узмацненне сацпадтрымкі будзе ажыццяўляцца праз павелічэнне памераў пенсій
(дата вызначана ўказам — з 1 лістапада) і павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду (магчыма, таксама з 1 лістапада 2011 года). Да гэтага часу тарыфная стаўка першага разраду будзе індэксавацца ў адпаведнасці з інфляцыяй».