Сын экс-прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы разбіўся ў аўтакатастрофе +фота і відэа

Абноўлена, дадалася новая інфармацыя і фота з месца аварыі.

Яраслаў Валенса на матацыкле сутыкнуўся з уседарожнікам і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.

02.09.2011 / 22:26

Яраслаў Валенса на матацыкле сутыкнуўся з уседарожнікам і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.

Honda Валенсы сутыкнулася з Toyota RAV4. Фота Gazeta.pl.

З месца аварыі параненага палітыка забраў верталёт. Фота Gazeta.pl.

Яраслаў Валенса. Фота Newspix.

У пятніцу 2 верасня 34-гадовы Яраслаў Валенса, сын экс-прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы, трапіў у аўтакатастрофу ў Стропкаве, паведамляе Dziennik.pl. Ён на ўласным матацыкле сутыкнуўся з пазадарожнікам. У выніку аварыі Валенса-малодшы з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены на верталёце спачатку ў Плоцк, а потым перавезены ў Варшаву.

Як паведамляе Gazeta.pl, пацярпеламу ў аварыі палітыку зрабілі аперацыю на хрыбце. Яна цягнулася каля 5 гадзін. На прэс-канферэнцыі было паведамлена, што аперацыя прайшла добра, у Валенсы ёсць шанцы паправіцца і самастойна хадзіць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўто Toyota RAV4 парушыў правілы дарожнага руху, выехаўшы на паласу, па якой рухаўся матацыкл Валенсы.

34-гадовы Яраслаў Валенса з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента.

2 września, droga nr 10, Stropkowo - miejsce wypadku Jarosława Wałęsy

nn.by