Школьнік на аўтамабілі забіў свайго брата

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ў Гродзенскай вобласці.

05.09.2011 / 09:38

4 верасня ноччу ў Гродзенскай вобласці здарылася аварыя, у якой адзін чалавек загінуў і чацвёра атрымалі раненні.

Аб гэтым паведаміў дзяжурны УДАІ МУС Беларусі.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў 0.35 на аўтамабільнай дарозе «Астрына — Шчучын — Ваўкавыск» у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Дзесяцікласнік 1995-га года нараджэння сеў за руль аўтамабіля «Опель Вектра». Аднак, не справіўшыся з кіраваннем аўтамабіля, з’ехаў у кювет. У аварыі загінуў яго брат 1993-га года нараджэння. Акрамя таго, чацвёра пасажыраў атрымалі раненні.