У Гомелі зноў падаражэў праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце
05.09.2011 / 09:57
4 верасня згодна з рашэннем Гомельскага аблвыканкама зноў павышаны тарыфы на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце.
Апошнім разам праезд даражэў 31 ліпеня — кошт паездкі ў тралейбусах і аўтобусах вырас тады на 50 рублёў і дасягнуў 750 рублёў (850 — пры куплі білета ў кіроўцы).
З 4 верасня адна паездка ў аўтобусе або тралейбусе каштуе 800 рублёў, пры куплі білета ў кіроўцы- 920.
Паездка на экспрэсным аўтобусе таксама падаражэла на 50 рублёў да 1.200 рублёў.
Паездка ў маршрутным таксі цяпер каштуе 1.800 або 1.900 рублёў замест 1.500 і 1.620.
Кошт праязнога білета на адзін від транспарту на дэкаду павялічыўся на 700 рублёў (10.800 замест 10.100).
Узраслі тарыфы на праезд і ў прыгарадных аўтобусах.