Хопіць нам адной «Барселоны»
05.09.2011 / 10:00
Гандбалісты мінскага «Дынама» не здолелі выйсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў
У кваліфікацыйнай групе 2, якая гуляла 3 і 4 верасня ў Вене, каманда Сяргея Бябешкі заняла другое месца сярод чатырох каманд, перамогшы ў паўфінале аўстрыйскі «Аон Файверс» — 32:23 і саступіўшы ў фінале шведскаму «Севехофу» — 32:33.
Цяпер «Дынама» выступіць у менш прэстыжным Кубку ЕГФ.
У адваротным выпадку ў групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» выступала б у адной групе з наймацнейшым клубам свету — іспанскай «Барселонай».
У мінулым сезоне мінская каманда дэбютавала ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў і заняла пятае месца сярод шасці каманд сваёй групы, набраўшы ў 10 матчах 8 ачкоў.