Нацбанк выпускае манеты «Вялікі кулён» серыі «Птушка года»
05.09.2011 / 10:05
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Вялiкi кулён» серыi «Птушка года»:* срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм; *
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй — год чаканкi (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на
Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява вялiкага кулёна (ён прызнаны ў Беларусi ў 2011 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: злева — ВЯЛIКI КУЛЁН, справа — ПТУШКА ГОДА.
Манеты адчаканены на АТ «Манетны двор Польшчы»: срэбная — якасцю «пруф»,
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.